Консульства Расіі ў Гродне ў былым будынку Польскай Мацежы Школьнай. Фота: Hrodna.life
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства Расійскай Федэрацыі. Але не плануе накіроўваць ноту пратэсту па гэтай справе.
«Гэта няўклюдная правакацыя. Аднак мы не плануем афіцыйнага пратэсту з гэтай нагоды», — цытуе польскае МЗС радыё RMF FM.
Консульства Расіі пачало працу па новым адрасе на вуліцы Гараднічанскай, 40 з 24 сакавіка. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 3 красавіка. Будынак паўстаў у 2011 годзе як сядзіба грамадскай арганізацыі Польска Мацеж Школьна. Яго пабудавалі за грошы з польскага бюджэту. Там працавалі польская грамадская школа, бібліятэка, клуб жанчын, універсітэт трэцяга ўзросту для сталых людзей ды іншыя адукацыйныя ініцыятывы польскай меншасці ў Беларусі.
На Польскую Мацеж Школьную ў межах рэпрэсій супраць нацыянальных меншасцяў у 2021 годзе наклалі вялізныя штрафы, а ў 2022 годзе арганізацыю ліквідаваў Вярхоўны суд Беларусі. Будынак канфіскавалі і ў 2023 прадалі з аўкцыёну. Ён доўга стаяў пусты, пакуль у сакавіку 2025 туды не пераехала консульства РФ.
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…