Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Unsplash.com
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся «пакой лютасці». Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць напругу і стрэс, ламаючы старыя рэчы і тэхніку. Да гэтага ў Гродне ўжо існавала дзве падобныя «расфігачныя», але абедзве папрацавалі нядоўга.
Наведвальнікі пакоя адчуюць адрэналін, здымуць стрэс і весела правядуць час, паведамляюць у сваім Instagram уладальнікі «Дебошь».
Сярод прадметаў, якія можна разбіць: посуд, бутэлькі і непрацоўная тэхніка. Разбураць рэчы прапануюць кувалдамі, бітамі і малаткамі.
Каб не параніцца падчас мерапрыемства, усім удзельнікам выдаюць амуніцыю — каску, акуляры, касцюм і аднаразовыя пальчаткі. Таксама пры наведванні «пакоя лютасці» наведвальнікаў просяць апранаць закрыты абутак.
Адначасова ў пакоі могуць знаходзіцца ад аднаго да чатырох чалавек. Кошт наведвання залежыць ад працягласці сеансу — 20 хвілін абыдуцца ў 35 руб., паўгадзіны каштуюць 55 руб., 40 хвілін — 90 руб. Гадзіна ў «пакою лютасці» каштуе 150 руб.
Наведаць «Дебошь» без папярэдняга запісу нельга. Уладальнікі просяць звязацца з імі праз Instagram для рэзервацыі пакоя.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кіберспартыўная прастора з VIP-зонай — па расійскай франшызе
Першая ў Гродне «расфігачная» ці «пакой лютасці» адкрылася амаль 10 гадоў таму — у канцы 2015 года. Але прапрацавала ўсяго некалькі месяцаў. Праз год у іншым месцы адкрылі «пакой лютасці», сумешчаны з каворкінгам, арт-пляцоўкай і барахолкай. Але і гэты праект доўга не пратрымаўся. У апошні раз адкрыць падобны пакой у Гродне паспрабавалі ў 2019 годзе, але і чарговая пляцоўка таксама зачынілася праз пару месяцаў.
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурса Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…