Навіны

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон і рэквізіт для здымак. Да 11 красавіка супрацоўнікі прапануюць тэматычную здымку да Вялікадня з жывымі куранятамі.

У фотастудыі прадугледжана некалькі тэматычных зон. Напрыклад, ёсць вясновая зона з плеценымі арэлямі, а таксама куток са штучнай зелянінай і імітацыяй казачнага лесу. Абсталявана і дзіцячая зона з цацкамі, пуфікам у выглядзе альпакі і яркімі акцэнтнымі адценнямі.

Па запыце кліентаў могуць памяняць фонавыя шпалеры. Пакуль у наяўнасці белы, чорны, шэры і мятны папяровыя фоны.

Таксама ў студыі прадугледжаны асобны грымёрны пакой, дзе наведвальнікі могуць прывесці сябе ў парадак перад фотасесіяй.

Арэнда памяшкання абыдзецца ў 45 руб. у буднія дні, у выходныя — 50 руб. Студыя працуе з 10:00 да 20:00 з аўторка па чацвер і з 12:00 да 20:00 у пятніцу і суботу. У нядзелю і панядзелак фотастудыя зачынена.

Дзе яшчэ ў Гродне ёсць фотастудыі?

На Урублеўскага, 3 больш за дзесяць гадоў працуе фотастудыя «Велосипед». У студыі можна зрабіць сямейныя і вясельныя здымкі.

Студыя «Прастора» на Замкавай, 4, спецыялізуецца на індывідуальных фотасесіях.

Асаблівасць фотастудыі «Грей» заключаецца ў манахромных фонах, дзякуючы чаму кліенты могуць зрабіць прыглушаныя здымкі ў цёмных адценнях. Знаходзіцца студыя на Горкага, 91.

Яшчэ адна інтэр'ерная фотастудыя знаходзіцца на Горкага, 91А — сваім кліентам Sky Studio прапануе прафесійнае абсталяванне.

Чытайце таксама: Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пашыраць зону свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025