Пусты будынак на вуліцы Суворава, 222 атрымае новае жыццё — у наступным годзе тут плануюць адкрыць сучасны гандлёва-офісны цэнтр, піша vgr.by.

Стары інтэрнат на Суворава каля «Еўраопта» пераробяць пад гандлёва-офісны цэнтр

На дадзены момант двухпавярховы будынак накрыты зялёнай сеткай, з яго абсыпаецца старая тынкоўка. З памяшканняў выносяць старыя дошкі і будматэрыялы.

Стары інтэрнат на Суворава каля «Еўраопта» пераробяць пад гандлёва-офісны цэнтр

Апошнія жыхары пакінулі дом каля дзесяці гадоў таму. Улады хацелі аддаць будынак пад пункт хуткай дапамогі, затым яго выкупілі бізнесмены, але ніякіх змен не назіралася.

У гэтым годзе дом чакаюць кардынальныя змены. Будынак зробяць трохпавярховым. У двары, дзе пустка, прыбудуюць два памяшкання. Пасля рэканструкцыі тут будуць офісы, крамкі, медычныя кабінеты, спартзалы і іншыя кропкі з паслугамі ці таварамі. Для кожнага арандатара на першым паверсе зробяць асобны ўваход. Добраўпарадкуюць задні двор.

Стары інтэрнат на Суворава каля «Еўраопта» пераробяць пад гандлёва-офісны цэнтр

Як распавялі ў прыватнай гродзенскай фірме, якая будзе праводзіць працы, першы паверх цалкам арандаваны. У будучага цэнтра пакуль няма назвы, адкрыццё запланавана на пачатак 2020 года.