Навіны

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards і стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы парк-гатэль у Расіі і краінах СНД» па выніках 2024 года.

Аб узнагародзе гатэль расказаў у сваіх сацсетках. Цырымонія ўзнагароджання лепшых гатэляў па выніках 2024 года адбылася 1 красавіка 2025 года. У гэты раз у прэміі ўдзельнічала больш за 80 намінантаў, з іх выбралі 29 пераможцаў.

Прэмію Travel Time Awards штогод арганізуе расійскі часопіс пра падарожжы для заможных людзей Travel Time. У рамках прэміі ўзнагароджваюцца лепшыя гатэлі, курорты, напрамкі і турыстычныя агенцтвы ў Расіі і за мяжой. Прэмія з’яўляецца прэстыжнай у Расіі і краінах СНД. Пераможцаў вызначаюць у два этапы: праз адкрытае галасаванне на афіцыйным сайце часопіса Travel Time і па ацэнках журы, якое складаецца з прадстаўнікоў люксавых трэвел-агенцтваў, кансьерж-службаў, расійскіх зорак і рэдакцыі часопіса.

Уручэнне прэміі. Крыніца: сацсеткі гатэля

Адзін з самых дарагіх у Гродне

«Кронон Парк Гатэль» — гэта 4-зоркавы гатэль з 15 нумарамі з індывідуальным дызайнам і рэстаранам прыкладна ў 3 км ад цэнтра горада. Ноч у ім будзе каштаваць 500−1050 рублёў у залежнасці ад нумара, даты браніравання і колькасці гасцей. Для параўнання, ноч у нумары гродзенскага апарт-гатэля «У Грушы» з пяці нумароў каштуе 180 рублёў, у гатэлі «Славія» ў розных філіялах — 130−330 рублёў, у апарт-гатэлі «Семашка» ў розныя даты — 270−550 рублёў, у нядаўна адкрытым буцік-гатэлі The Cult — 450−700 рублёў у залежнасці ад нумара.

«Кронан Парк Гатэль». Крыніца: сацсеткі гатэля

У рэстаране «Кронон» гасцям прапануюцца вытанчаныя стравы еўрапейскай і беларускай кухні. У гатэлі можна правесці выязную рэгістрацыю шлюбу, арганізаваць канферэнцыю ці карпаратыў, адсвяткаваць дзень нараджэння. На тэрыторыі гатэля таксама ёсць басейн, можна заказаць масаж у нумары, прадастаўляецца нават трансфер ад аэрапорта, чыгуначнага ці аўтавакзала з Мінска і назад.

Чытайце таксама: «Даіла казу і плакала». Былая дырэктар «Кронан Парк Гатэль» пра тое, як прагарэў яе бізнес і што дапамагло зноў устаць на ногі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025