На вуліцы Урыцкага ў Гродне адкрылі апарт-гатэль «У Груши». У яго інтэр'еры выкарысталі творы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі. Гэтыя карціны можна набыць. Пра адкрыццё атэля паведаміў «Вечерний Гродно».

У старой камяніцы ля турмы адкрылі апарт-гатэль і плануюць зрабіць кавярню
Інтэр'ер у апарт-гатэлі «У Груши». Крыніца: yandex.by

У інтэр'еры - аўтэнтычнае дрэва і карціны гродзенскіх мастакоў

Гатэль на другім паверсе камяніцы на вул. Урыцкага, 26 адкрыла былая юрыстка Алена Пракаповіч ў канцы 2021 года. У гатэлі захавалі старую драўляную падлогу, дзверы і вокны. У пакоях прадстаўлены творы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі. Сярод іх рэпрадукцыі і арыгінальныя творы. Пры жаданні наведвальнікі гатэля могуць іх набыць. Падборам прац для інтэр'ера займалася гродзенская дызайнерка Ірына Варкулевіч. Госці могуць спыніцца ў трох дзвухпакаёвых нумарах, а таксама аным аднапакаёвым.

У старой камяніцы ля турмы адкрылі апарт-гатэль і плануюць зрабіць кавярню
Інтэр'ер у апарт-гатэлі «У Груши». Крыніца: yandex.by

Чытайце таксама: В гостиной — стена монастыря, за окном — кабак. Дизайнерка из Гродно — о жизни в историческом доме

На першым паверсе адкрыюць бар

У апарт-гатэлі ўжо спынялася больш за 30 кліентаў. Па словах уладалніцы, прыязжаюць пакуль толькі беларусы, часам цэлымі сем’ямі. Усіх гасцей гаспадыня сустракае і засяляе асабіста.

Чытайце таксама: «По поводу наплыва есть сомнения». Вернутся ли иностранцы в безвизовый Гродно

На першым паверсе будынка ў валоданні Алены ёсць 40 кв.м. Там гаспадыня плануе адкрыць кафэ-бар для наведвальнікаў і гараджан. Да лета 2022 года плануюць пачаць будаўнічыя працы. З уладальнікамі устаноў харчавання ў гэтым жа будынку [кафэ-бар «Los Amigos» — заўв. Hrodna.life], плануюць упарадкаваць унутранны дворык. Там хочуць зрабіць летнюю пляцоўку, дзе кліенты змогуць адпачыць на свежым паветры.

У старой камяніцы ля турмы адкрылі апарт-гатэль і плануюць зрабіць кавярню
Дворык на вул. Урыцкага, 26. Фота: Hrodna.life.