На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8 кв. м. У зале ўсталяваны дэкаратыўны камін з падсветкай, а на сцяне — аб’ёмная карта свету.

У кватэры тры ізаляваныя пакоі, жылая плошча — 44 кв. м. Санвузел раздзельны, у ваннай ёсць і ванна, і душ. Спальні аформлены ў рознай стылістыцы, на сценах — дэкаратыўныя пакрыцці. У адным з пакояў — фоташпалеры з персанажамі «Чарапашак-ніндзя».

Кухонная зона цалкам укамплектавана тэхнікай: ёсць духавая шафа, пасудамыйная і пральная машыны, выцяжка, халадзільнік. Гарнітур выраблены з дрэва на індывідуальную замову. Абедзенная зона ўключае шкляны стол і чатыры крэслы.

У кватэры зроблены рамонт, усталяваныя якасныя ўваходныя і міжпакаёвыя дзверы. Падлогі — плітка і ламінат. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі па 3,8 кв. м і ёмістая кладоўка на паверсе. Абедзве лоджыі зашклёныя, адна абшыта дрэвам, другая — з аздабленнем пад бетон, пераробленая пад працяг пакоя. З вокнаў адкрываецца нядрэнны від на дзіцячую пляцоўку ў двары і раён новабудоўляў. Падключаны аптавалакно і спадарожнікавая антэна.

Дом пабудаваны ў 2008 годзе, у пад’ездзе стаяць камеры відэаназірання, як і ў двары. Побач з домам — добрая паркоўка і фітнес-зала. Паблізу крамы, школы, дзіцячыя садкі, паліклініка і міні-рынак, транспартная развязка. Аўтары аб’явы нават прапануюць прадаць нерухомасць патэнцыйнага пакупніка, каб ён мог купіць гэтую.

Кошт кватэры — $ 69 тыс.