Навіны

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат мерапрыемстваў - ранішнія рэйвы з кавай. У апошнія месяцы ў розных краінах гэты трэнд пачаў набіраць папулярнасць, а зараз з’явіўся і ў Гродне. Hrodna.life расказвае, у чым асаблівасць такіх мерапрыемстваў.

Ранішнія вечарынкі ці рэйвы (Morning Coffee Club) праводзяць, як правіла, у кавярнях ці ў кафэ, якія спецыялізуюцца на бранчах. Мерапрыемствы праходзяць у першай палове дня — ва ўстанову запрашаюць дыджэя, а наведвальнікі п’юць каву і танчаць пад музыку.

Апрабаваць новы фармат вырашылі ў гродзенскай кафэ-кандытарскай My Lover Berry. Першае мерапрыемства прайшло 29 сакавіка — ранішні рэйв з дыджэем пачаўся ў 12 гадзін дня.

@marketing_svetavirus Если вы думаете, что достаточно создать инфоповод и люди придут — ошибка. #гродно#grodno#гродно #morningvibes #рейв ♬ оригинальный звук — Светлана| маркетолог

Некаторыя гродзенцы наведалі кававы рэйв і падзяліліся сваімі водгукамі ў сацсетках. Святлана лічыць, што мерапрыемства атрымалася не зусім такім, якім яго задумалі ўладальнікі кафэ. Людзей было няшмат. «Я заўсёды імкнуся падтрымліваць любыя рухі ўстаноў. Я бачыла агляд-рэкламу гэтай „весялосці“. Людзі не дурныя. Усе ўсё ўбачылі», — напісала гродзенка.

«Было відавочна, што не стрэліць», — выказаўся А.

«Нешта мне падказвае, што справа ў музыцы», — напісаў 53.error.

У сваю чаргу Дзмітрый адзначае, што «ў моманце было норм людзей для такога мерапрыемства». На думку гродзенца, блогеры знялі і апублікавалі тую карцінку, якая ім была выгадная, замест таго каб «падтрымаць тусоўку».

Дзе яшчэ ў Гродне ладзяць ранішнія вечарыны?

У сваім Instagram уладальнікі My Lover Berry пішуць, што яны зладзілі ранішні кава-рэйв у Гродне ўпершыню. Аднак кавярня «Крепкий белый» праводзіць мерапрыемствы ў такім фармаце ўжо не першы раз. Напрыклад, у сакавіку ва ўстанове адбыліся як мінімум дзве ранішнія вечарыны: 2 сакавіка ў кавярні адыграў дыджэй Cyrax. Апошні ранішні рэйв «Людзі. Музыка. Кава» прайшоў 30 сакавіка.

Чытайце таксама: Гродзенцы адкрылі ў Мінску кафэ насупраць Нацыянальнай бібліятэцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025