Навіны

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў, і на даследчыкаў — туды ўключана інфармацыя пра маршруты, славутасці і страчаныя архітэктурныя помнікі Гродна. Выданне праілюстравана фотаздымкамі Сяргея Плыткевіча.

Гэта ўжо 15-я кніга Аснарэўскага, але першая выдадзеная як камерцыйнае выданне ў класічным выдавецтве з вялікім накладам.

«Выданне можа служыць як цалкам паўнавартасным краязнаўчым выданнем, прыдатным нават для напісання навуковых прац, так і чыста турыстычным „маяком“, які распавядае пра гасцініцы і іншыя карысныя для гасцей рэгіёну аб’екты», — адзначае аўтар.

Па словах Аснарэўскага, асаблівасцю кнігі сталі нідзе раней не апублікаваныя аўтарскія маршруты па Гродне. «Сярод якіх ёсць вельмі незвычайныя. Касцёлы, цэрквы, замкі, палацы, прыродныя аб’екты, шляхецкі і яўрэйскі Гродна», — распавядае краязнаўца.

Выданне дапоўнена здымкамі Сяргея Плыткевіча, гістарычнымі выявамі і рэканструкцыямі страчаных гродзенскіх помнікаў архітэктуры.

Дзе ў Гродне набыць кнігу Аснарэўскага?

Тыраж даведніка — 3000 экзэмпляраў. У Гродне набыць кнігу можна ў гісторыка-археалагічным музеі, сувенірнай краме ў ЦУМе, сувенірным кіёску каля сінагогі, а таксама ў крамах «Прафесійная кніга» (вул. Горкага, 91) і «Май-кнігі» (БЛК, 29А і вул. Гарнавых, 7). Неўзабаве кніга павінна з’явіцца і ў інтэрнэт-краме выдавецтва. Цана выдання — 24 рублі.

Чытайце таксама: Скандальны чалавек-містыфікацыя Аснарэўскі напісаў новую кнігу. Гэтым разам не толькі пра Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025