Интерьеры нового кафе. Скриншот Hrodna.life видео mark438_8
Кафэ хуткага харчавання Grand Bistro адкрываюць на чацвёртым паверсе ЦУМа на Савецкай, 18, дзе раней быў «Вялікі буфет». Яно будзе працаваць штодзённа, з 10.00 да 21.00. Адкрыццё — 28 сакавіка, з 13.00.
Карыстальнік mark4388 у TikTok апублікаваў відэа з інтэр'ерамі кафэ. Аўтар адзначыў, што час працы да 21.00 — часовы, і ў будучыні яго падоўжаць.
У каментарыях людзі абурыліся, што аб адкрыцці няма ніякай інфармацыі, і нават няма старонкі кафэ ў Instagram. «Затое якая гучная назва…😂 вось ён бізнес па-беларуску, адна назва ды і толькі», — выказалася адна з каментатарак.
@mark4388 GRAND BISTRO 🍀🥗 Быстрое питание в Гродно, прямо в центре! ЦУМ, Ул. Советская 18, 4 этаж #гродно #беларусь #еда #быстроивкусно #обед ♬ DEFEATED — MAXPVNK & DJ RITMO DIVINO
У інтэр'еры кафэ — штучная зеляніна, сталы з канапамі і зялёныя крэслы. Пра апошнія ў каментарыях пажартавалі, што «іх дзесьці па зніжцы прадаюць». Вітрынныя вокны з відам на горад захавалі, частка пасадачных месцаў будзе каля іх. Захаваюць і фармат самаабслугоўвання.
Гандлёвы дом «Нёман» у цэнтры Гродна пачалі рэканструяваць у 2023 годзе. Пасля адкрыцця ў канцы 2024 ён змяніў назву на ЦУМ. Плошчы кафэ «Вялікі буфет» да нядаўняга часу пуставалі.
Чытайце таксама: У гродзенскім ЦУМе з’явіцца фудкорт і авіясімулятар
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…