Навіны

«Каштоўнасць для Гродна». Паляк выпадкова знайшоў запячатаную калоду карт з фабрыкі Лапіных

У адной з польскіх груп у Facebook, прысвечаных антыкварыяту, з’явіўся пост пра рэдкую знаходку родам з Гродна. Гжэгаж Ралецкі выпадкова знайшоў нераспакаваную калоду ігральных карт, выпушчаных каля 100 гадоў таму. Карты былі выраблены на фабрыцы братоў Лапіных, і даволі рэдкія.

Гульнявыя карты Лапіных выпускалі на фабрыцы ў Гродне ў 1920−1940-х гадах. Яны былі папулярныя ў міжваеннай Польшчы. Фабрыка працавала на Будзённага, 56 і вырабляла карты розных тыпаў, у тым ліку «народныя» калоды з выявамі шляхты часоў Рэчы Паспалітай замест каралёў і валетаў, «прускія» і «барочныя» карты. Асаблівасцю карт была высокая якасць друку і разнастайнасць дызайнаў.

Выпадкова знайшоў у стале

На пост звярнуў увагу MOST. Паляк знайшоў карты ў стале прадзеда. Зараз Гжэгаж будзе думаць, што яму рабіць са знаходкай, расказаў ён выданню. Ён не думаў, што гэтыя карты такія рэдкія.

Карты, знойдзеныя Гжэгажам Ралецкім. Крыніца: Facebook

«Знайшоў вельмі шмат сямейных рэліквій, якія трэба рассартаваць. Карты — адна з іх. Калі калі-небудзь вырашу расстацца з імі, хачу быць упэўнены, што яны патрапяць да таго, хто захавае іх для будучых пакаленняў».

Гжэгаж не ўпэўнены, што яго прадзед быў звязаны з Гродна. Ён нарадзіўся ў Ковалуўцы (Украіна), прабабуля — з Міронуўкі (Украіна). Пазней яны пасяліліся пад Замосцем у Польшчы.

Кошт знаходкі

Беларускі спецыяліст па вінтажы растлумачыў выданню, што падобныя карты на рынку сустракаюцца рэдка, і запячатаная калода можа каштаваць значна больш. Напрыклад, за апошнія гады прадавалася ўсяго чатыры такія калоды і самая дарагая пайшла з аўкцыёна амаль за 1000 злотых.

Карты Лапіных з іншай калоды, раздрукаванай раней. Крыніца: Facebook

«Для Гродна такія карты — гэта каштоўнасць. Наколькі я ведаю, у музеі ў Гродне ёсць толькі адна поўная калода, і яна адрозніваецца ад цяперашняй знаходкі», — падзяліўся ён.

Гісторыя фабрыкі Лапіных

Фабрыка гульнявых карт Лапіных спыніла сваё існаванне пасля Другой сусветнай вайны. У 1944 годзе вытворчасць была закрыта, а будынак выкарыстоўваўся для друку агітацыйных плакатаў. У 2015 годзе, пры рэканструкцыі будынка, дзе знаходзілася фабрыка, былі знойдзеныя старыя карты 1920-х гадоў, выкарыстаныя як уцяпляльнік. Гэтыя карты сталі ўнікальнай знаходкай, перададзенай у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

Абрывак ліста яшчэ не выразаных карт, знойдзены ў Гродне. Фота: архіў Hrodna life

Аднаўленне карт Лапіных

На аснове знойдзеных узораў і архіўных дадзеных у 2017 годзе творчае аб’яднанне «А-чатыры» ў Гродне выпусціла адноўленае выданне карт Лапіных. За некалькі дзён да прэзентацыі арыгінальную калоду ў фірмовай скрынцы перадаў беларускі палітык, гродзенец Аляксандр Мілінкевіч. Сям’я Лапіных падарыла карты яго бацькам, з якімі яны жылі ў адным доме ў Гродне.

Калода карт братоў Лапіных ад Аляксандра Мілінкевіча. Фота: Hrodna.life
Адноўленыя карты Лапіных. Фота: oz.by

У 2023 годзе Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей закупляў калоду ігральных карт Лапіных на 24 карты за 295 рублёў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025