У аўтадарожным пункце пропуску “Каменны Лог” Ашмянскага раёна мадэрнізуюць існуючыя сістэмы відэаназірання і аховы перыметра. Іх аб’яднаюць у адзіную сістэму бяспекі, піша “Право имеют”.  

Для мадэрнізацыі аховы перыметра выкарыстоўваюць сігналізацыю Flex Zone. Яна прызначана для выяўлення парушальнікаў, якія разрэзвалі, пералазілі або прыўздымалі агароджу. На ўездзе і выездзе ўсталююць па восем аўтаматычных дарожных блакатараў і аўтаматычных шлагбаўмаў. Цяперашняя ахова, якая існуе з 2008 года, працуе нестабільна і часта адмаўляе.

Пры мадэрнізацыі ўсталююць 31 новую відэакамеру, стацыянарныя і паваротныя. Пабудуюць восем новых апор відэаназірання вышынёй 6 м. Існуючая з 2017 года сістэма відэаназірання не адпавядае патрабаванням Дзяржпагранкамітэта. Яна не дазваляе забяспечваць рэжым у пункце пропуску і кантраляваць асобныя мерапрыемствы. 

Працамі кіруе ТДА “Будінжынерсервіс”. На рамонт выдаткуюць 1 156 378 рублёў. Яго правядуць з канца сакавіка па канец жніўня.

“Каменны Лог” – пункт пропуску з Літвой у Ашмянскім раёне. Сумежны пункт пропуску – “Мядзінінкай”. Прапускная здольнасць аўтамабіляў – 600 у дзень.

Чытайце таксама: У закрытым пункце пропуску Гродзенскай вобласці пабудуюць Duty Free