Былы будынак "Мацежы школьнай". Крыніца: Wirtualna Białoruś
Генеральнае консульства Расіі з 24 сакавіка прымае наведвальнікаў на Гараднічанскай, 40. Адпаведная інфармацыя з’явілася ў Telegram-канале ўстановы.
Аб тым, што расійскае консульства можа пераехаць у былы будынак «Польска Мацеж школьна», 19 сакавіка 2025 года паведаміл са спасылкай на свае крыніцы беларуска-польскі партал Wirtualna Białoruś.
Раней на Гараднічанскай, 40 размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці «Польска Мацеж школьна» і грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе, будынкі канфіскавалі. У 2023 нерухомасць выкупіў новы ўладальнік. Па інфармацыі Hrodna.life, пакупніком стала група кампаній «Спектр». Але пазней уладальнік змяніўся, а ля будынка з’явіліся элементы інфраструктуры, характэрныя для консульства: будка аховы на ўваходзе, плот і сістэма відэаназірання.
Чытайце таксама: Чым была «Мацеж» і чаму яе ліквідавалі
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…