Гродзенскі філіял «Белпошты» адкрыў 195 вакансій і 220 працоўных месцаў. Шукаюць нават начальнікаў аддзялення. Сярэдні заробак для паштальёна і паштовага работніка — 600−800 рублёў ($ 200−260).

Якія вакансіі ёсць на пошце?

  • Арганізатар рознічнага продажу,
  • Начальнік аддзялення сувязі,
  • Паштальён,
  • Спецыяліст па паштовай дзейнасці,
  • Сартавальнік паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі,
  • Кіроўца.

Таксама працаўладкуюць іншых супрацоўнікаў, не звязаных непасрэдна з працай з поштай — інжынера, грузчыка, электрамеханіка.

Якія заробкі на пошце ў Гродне і вобласці

У Мастоўскім раёне спецыяліст па паштовай дзейнасці будзе атрымаць 309−393 рублі (каля $ 100). Затое абяцаюць +10% за стаж праз тры месяцы працы. У Ваўкавыскім начальнік аддзялення сувязі з заробкам 399−478 рублёў атрымае даплаты за стаж і адсотак ад рэалізацыі.

Ёсць заробкі блізу 100 рублёў ($ 30). Столькі будуць плаціць прыбіральшчыцы і электрамеханіку на 0,2 стаўкі. Затое на многіх вакансіях дастаткова агульнай сярэдняй адукацыі.

У Гродне паштальёну на стаўцы будуць плаціць 778−972, 5 рублёў. Больш за ўсё заплацяць кіроўцу ў Гродне — да 1600 рублёў. Можна атрымаць надбаўку за сумяшчэнне працы з працай паштальёна. Столькі не атрымлівае нават вядучы спецыяліст па маркетынгу з навыкамі кампутарнай пісьменнасці і працы ў камандзе (да 1400 рублёў).

Работнікаў шукаюць у Навагрудак, Свіслач, Слонім, Ліду, Масты, Ваўкавыску, Зэльву, Гродна, Смаргонь, Ашмяны, Дзятлава, Астраўцы, Воранава, Бераставіцы і раёнах.

Чытайце таксама: В Гродно открыли музей почты