Навіны

Нерухомасць тыдня: у цэнтры Гродна прадаюць кватэру з мостам з Сан-Францыска ва ўсю сцяну

У Гродне выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру на Парахавым завулку, 3. На адной сцяне — фоташпалеры з мостам Сан-Францыска-Окленд Бэй-Брыдж, на другой — Эйфелева вежа.

Кватэра размешчана на трэцім паверсе дзевяціпавярховага дома. Агульная плошча — 62,5 кв. м, з іх жылая — 36,4 кв. м. Кватэра светлая, з глянцавымі нацяжнымі столямі, якія яшчэ больш павялічваюць прастору. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, пераробленыя пад зону адпачынку, у зале — вокны да падлогі. Усталявана электрычная цёплая падлога, мэбля і тэхніка прадаюцца разам з кватэрай.

У ваннай нават шторка падабраная пад плітку. Санвузел раздзельны.

У кватэры выгаднае размяшчэнне — блізка аўтавакзал і Скідзельскі рынак, «Еўраопт» — прама ў суседнім доме.

Кошт кватэры — $ 80 000.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025