У Гродне збіраюцца ацаніць стан ахоўнага збудавання грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра.
На працы выдаткуюць 1,5 месяца і 296 рублёў. Грошы выдзелілі з бюджэту вобласці.
Ацаніць стан можа арганізацыя, акрэдытаваная на правядзенне выпрабаванняў у Нацыянальнай сістэме акрэдытацый РБ.
У ахоўным будынку радзільні па праекце змяшчаецца 150 чалавек. Для параўнання – на “Белкард” могуць адначасова знаходзіцца 1200 чалавек.
Раней ужо адрамантавалі збудаванне на “Хімвалакно”.
Чытайце таксама: «Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя



