Ахоўнае збудаванне № 141 па вул.Славінскага, 4 чакае капітальны рамонт. Яно належыць заводу «Хімвалакно» — філіялу «Гродна Азот». Выканаўцаў шукаюць праз дзяржзакупку.

На працу выдаткуюць 234 774 рублёў з уласных сродкаў. Работы плануецца правесці з траўня па жнівень 2024 года.

Пры рамонце заменяць вертыкальную гідраізаляцыю вонкавых сцен склепа. Яна выканана з рулоннага гідраізаляцыйнага матэрыялу па абгрунтаванай паверхні.

Таксама запланаваны:

  • земляныя работы па ўладкаванню траншэй для выканання работ,
  • вертыкальная планіроўка ўчастка ва ўмоўных межах праектавання,
  • разборка і аднаўленне існуючых тратуараў і адмосткі,
  • аднаўленне участкаў пакрыццяў ад пракладкі інжынерных сетак,
  • знос газона і наступны пасеў новага.

Ахоўныя збудаванні (АЗ) — гэта збудаванні, прызначаныя для абароны людзей ад уздзеяння фактараў ядзернай, хімічнай і бактэрыялагічнай зброі, а таксама ад уздзеяння другасных фактараў пры ядзерным выбуху і пры ўжыванні звычайных сродкаў паразы супраць мірнага насельніцтва. У Гродне яны ёсць у цэнтры, у старых мікрараёнах савецкай эпохі, на буйных прадпрыемствах і ў школах.

Чытайце таксама: «Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя