Спадчына

Карціна з гродзенскага музея ўсплыла на аўкцыёне ў Польшчы — як яна магла туды патрапіць?

Партрэт шляхціца Юзафа Прушыньскага аўтарства мастака Карпіса выставілі на польскім інтэрнэт-аукцыёне Allegro. Гістарычны канал Hrodna 11:27 звярнуў увагу на цікавую дэталь — на адваротным баку карціны пазначана, што яна была падарункам для музея ў Гродне ў 1924 годзе. «Наша Ніва» высунула версію, як прадмет мастацтва праз 100 гадоў мог у выніку апынуцца ў прыватных руках у Польшчы.

Карціну выставіў на продаж чалавек па імені Пшэмыслаў з польскага горада Каліш. Гледзячы па яго профілі, ён займаецца продажам антыкварыяту і прадметаў мастацтва. Карціну набылі за 2150 злотых (каля 1770 рублёў).

Хто на партрэце і як карціна звязана з музеем у Гродне

Выяўлены на партрэце Юзаф Прушыньскі — відаць, прадстаўнік заможнага шляхецкага роду, які валодаў маёнткамі ў былым Мінскім ваяводстве. Аўтар партрэта — мастак М.Карпіс, біяграфія якога невядомая. Вядомы ягоны партрэт Люцыяна Данейкі, намаляваны ў 1859 годзе ў Навагрудку.

З адваротнага боку можна прачытаць, што карціну падарыў гродзенскаму музею 20 траўня 1924 года нейкі М. Талочка (M. Tołłoczko). Музей, створаны па ініцыятыве Юзафа Ядкоўскага, працаваў тады ў Гродне ўсяго два гады і яшчэ не паспеў пераехаць у Стары замак. Ён размяшчаўся ў комплексе будынкаў староства (цяпер — комплекс будынкаў за рэстаранам «Каралеўскае паляванне» і аблвыканкамам на вуліцы Ажэшкі). Сённяшні Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей — прамы нашчадак міжваеннага музея Ядкоўскага.

Як карціна з Гродна патрапіла ў Польшчу

На раме ёсць інвентарны нумар 82, побач з якім у стылізаванай літары М змешчаны шыфр Б130. Апазнаць гэты інвентарны сімвал пакуль не ўдалося.

Перад нападам нацысцкай Германіі на СССР у 1941 годзе музеі, якія знаходзіліся ў заходняй і цэнтральнай частках БССР, эвакуіраваць не паспелі. З Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ў Беласток, а потым у Германію было вывезена каля 200 прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 4370 старажытных манет і медалёў, 626 кніг і 45 карцін.

Пасля вайны савецкая ваенная адміністрацыя ў Германіі перадала БССР каля 15 тысяч музейных прадметаў, якія былі змешчаны ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і Акадэмію навук БССР.

Паводле «Нашай Нівы», гэта карціна або тады не вярнулася на тэрыторыю Беларусі, або яе па нейкай прычыне спісалі з фондаў савецкага музея. Але пацвярджэння ці абвяржэння гэтых версій няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025