Новая экспазіцыя прысвечана паўсядзённаму жыццю шляхты ў другой палове XVIII — пачатку ХХ стагоддзя. У ёй паказалі палацавыя інтэр'еры.
Залы сталі рыхтаваць яшчэ восенню 2024 года, расказалі ў Instagram музея. Тады і пачаўся рамонт: для музея закупілі новыя прадметы, замянілі палавое пакрыццё, вітрыны і парцьеры.
У новай экспазіцыі - стол, за якім гродзенкі рабілі макіяж 200 гадоў таму, тое, як захоўвалі алкагольныя напоі і як выглядаюць шахматы 1900 года. Устанавілі і чыгунную печку, у якой разагравалі ежу і выкарыстоўвалі ў якасці грэлкі.
Экскурсіі па новай экспазіцыі запланаваны на 30 сакавіка (13:00), 5 красавіка (13:00), 17 красавіка (18:00).





Музей гісторыі рэлігіі быў створаны ў 1977 годзе і раней размяшчаўся ў Свята-Раства-Багародзіцкім жаночым манастыры. Двухпавярховы палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, ён атрымаў толькі ў 2005 годзе.
Летам 2024 года адрамантавалі дворык музея, дзе праходзяць канцэрты і фестывалі і размяшчаюцца падворкі пад час Фестывалю нацыянальных культур. Акрамя касметычных праблем, на фасадзе будынка музея знайшлі шматлікія расколіны тынкоўкі і фарбы, а на паўночна-заходнім фасадзе дажджавая вада міма водасцёкавай сістэмы сцякала ў акно другога паверха, унутр будынка. Працякалі слыхавыя вокны — вада трапляла на гарышча і ў экспазіцыйныя залы другога паверха.