Навіны

У Гродне на Савецкіх Пагранічнікаў адкрылася кавярня ў фармаце «каля дома»

На Савецкіх Пагранічнікаў, 104, недалёка ад скрыжавання з Паповіча, адкрылася новая «Кавярня 2707». Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме.

У кавярні светлы інтэр'ер ў спалучэнні з цёмным дрэвам, маленькія столікі, зеляніна на сценах і вялікае люстэрка.

У меню — кава, дэсерты, венскія вафлі і круасаны.

Аб адкрыцці кавярні яе гаспадыня Лізавета расказала ў TikTok. У каментарах людзі парадаваліся, што нарэшце ёсць куды пайсці ў іх раёне. Каментатар matveyF раскрытыкаваў выбар месца, адзначыў велізарную канкурэнцыю ў Гродне і прапанаваў паспрачацца на $ 100, што праз год-паўтара ад кавярні «і следу не застанецца». У адказах сталі заступацца за ўстанову, успомнілі і навучальныя ўстановы непадалёк. «Канкурэнцыя цяпер на самай справе настолькі вялікая, нават не ведаю, што трэба рабіць, каб у кавярні быў дзікі прыбытак», — усё ж прызнаў каментатар user4988603159912.

Значэнне загадкавай назвы Лізавета не патлумачыла.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025