На Савецкіх Пагранічнікаў, 104, недалёка ад скрыжавання з Паповіча, адкрылася новая “Кавярня 2707”. Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме.

У кавярні светлы інтэр’ер ў спалучэнні з цёмным дрэвам, маленькія столікі, зеляніна на сценах і вялікае люстэрка.

У меню – кава, дэсерты, венскія вафлі і круасаны.

Аб адкрыцці кавярні яе гаспадыня Лізавета расказала ў TikTok. У каментарах людзі парадаваліся, што нарэшце ёсць куды пайсці ў іх раёне. Каментатар matveyF раскрытыкаваў выбар месца, адзначыў велізарную канкурэнцыю ў Гродне і прапанаваў паспрачацца на $100, што праз год-паўтара ад кавярні “і следу не застанецца”. У адказах сталі заступацца за ўстанову, успомнілі і навучальныя ўстановы непадалёк. “Канкурэнцыя цяпер на самай справе настолькі вялікая, нават не ведаю, што трэба рабіць, каб у кавярні быў дзікі прыбытак”, – усё ж прызнаў каментатар user4988603159912.

Значэнне загадкавай назвы Лізавета не патлумачыла.

Чытайце таксама: