Навіны

Гродзенцы вырасцілі 15 тысяч цюльпанаў на другім паверсе свайго дома

Ірына і Дзмітрый вырошчваюць цюльпаны ў сямейнай аранжарэі, якая знаходзіцца ў іх прыватным доме. Зараз гродзенцы рыхтуюцца да 8 сакавіка — прадпрымальнікі зразаюць і пакуюць кветкі перад пастаўкай, піша NewGrodno.by.

Для кветак вылучылі адзін з самых вялікіх пакояў на другім паверсе, які спачатку выкарыстоўвалі для вялікіх сямейных свят — большую частку года ён проста пуставаў.

Па словах Ірыны, цюльпанамі займаюцца бацькі Дзмітрыя, так што пачынаць прыйшлося не зусім з нуля.

— Для нас 8 Сакавіка пачынаецца за шмат месяцаў да свята. Яшчэ ў красавіку вызначаемся з гатункамі на наступны сезон. Заказваем іх у пастаўшчыка. Улетку закупляем цыбуліны. Перад пасадкай іх трэба правільна астудзіць: у нас у ролі рэфрыжэратара выступае склеп, — распавядае Ірына.

У другой палове восені цыбуліны цюльпанаў высаджваюць у грунт з сумесі торфу і пяску — на гэта сыходзіць некалькі дзён.

— Тут звыш 200 скрынь, у кожнай па 70 цыбулін, кожную з якіх трэба пасадзіць уручную.

Самы актыўны перыяд падрыхтоўкі пачынаецца за некалькі тыдняў да 8 сакавіка. За гэты час кветнік павінен ператварыцца ва ўкамплектаваныя і спакаваныя замовы. Аптавікі часта заказваюць у сярэднім па 1000 цюльпанаў.

Сёлета ў сямейнай аранжарэі вырасцілі 15 розных сартоў.

— Попыт застаецца на класічныя чырвоныя ці ружовыя цюльпаны, а таксама на двухколерныя варыянты. А вось некалькі гадоў таму быў сапраўдны бум жоўтых цюльпанаў. За імі «палявалі» літаральна ўсе, — падкрэслівае Ірына.

Гродзенцы дадаюць, што сёлета арыентыровачны кошт кветкі ў розніцу складзе 3,5 рублі.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне будуць прадаваць кветкі да 8 сакавіка? Спіс месцаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025