Навіны

У Гродна прывезлі выставу партрэтаў жанчын «герояў» расійскай агрэсіі ў Украіне

Выставу прывезлі з расійскага Бранска. Яе прысвяцілі сваячкам вайскоўцам, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі Расіі ва Украіне.

У Расіі выставу вазілі па розных гарадах, праект набыў «федэральныя маштабы». У Гродна яе прывёз і размясціў у сябе «Рускі дом» — арганізацыя, якая прасоўвае каштоўнасці сучаснай Расіі.

На фота — жонкі, сёстры і маці салдат з Расіі, якія ваююць ва Украіне. Усе жанчыны сфатаграфаваны ў накінутых на іх кіцелях, або трымаюць іх у руках. Побач з партрэтамі надрукаваныя фразы жанчын, намаляваных на іх, з лістоў да іх мужоў і сыноў, сказана на загалоўным стэндзе. Выстава складаецца з 38 партрэтаў. Кожнае фота падпісана як «[Імя], жонка Героя», «[Імя], маці Героя», «[Імя], сястра Героя». «Хочацца верыць, што мы сустрэнемся там», «Я гучна буду несці памяць пра цябе», «З тваім сыходам на абарону Айчыны мой свет змяніўся», «Перамога будзе za намі» — такія фразы сустракаюцца ў нібыта цытатах пад фота. Амаль у кожнай называюць «героем», і ўсюды гэтае слова напісана толькі з вялікай літары.

Выстава працягнецца да 7 сакавіка.

Чытайце таксама: Рускі дом арганізуе баль у Новым замку. Першы танец — паланез з «Пана Тадэвуша»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025