Навіны

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

«Пяльменная 1961» пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым жа месцы, дзе ў савецкія гады працавала папулярная закусачная з пяльменямі. Пазней тут былі бістро «Семафор», рэстаран Larionoff, а пасля — «Кавярня і Пастэрыя». Апошнія дзве ўстановы прапрацавалі нядоўга. Гродзенцы нават жартавалі, што новых уладальнікаў выганяў «дух пяльменнай».

Яшчэ да адкрыцця ўстановы некаторыя гродзенцы звярнулі ўвагу на новую шыльду. Карыстальнік пад нікам mark438 апублікаваў TikTok, у якім паведаміў аб адкрыцці кафэ.

Назва «Пяльменная 1961», верагодна, адсылае да папярэдняй установы з падобнай канцэпцыяй, якое працавала на гэтым месцы з 1961 года да сярэдзіны нулявых.

Гродзенскі TikTok-канал Look at Grodno апублікаваў фатаграфіі новай установы. Таксама фота з «Пяльменнай» з’явіліся ў канале «Туси в Гродно». У кафэ ёсць некалькі залаў для наведвальнікаў. Унутры сцены стылізаваны пад цагляны мур, а акцэнтным колерам стаў зялёны — залы ўпрыгожаны штучнымі раслінамі.

У колькі абыдзецца абед у пельменнай

Акрамя пяльменяў у кафэ падаюць закускі і стравы нацыянальнай кухні. Напрыклад, мясная талерка з хатнімі каўбаскамі, бужанінай і саленнямі абыдзецца ў 30 руб. Бульба па-вясковаму са смятанным соусам каштуе 6,5 руб., а бульбяная бабка — 9 руб.

Ва ўстанове можна замовіць клёцкі. Адварныя з грудзінкай каштуюць 12,3 руб., смажаныя — 9,5 руб., а цэпеліны са свінінай — 15,5 руб. Бужаніна з пюрэ і грыбамі абыдзецца ў 35 руб.

Кубак гарбаты ў пяльменнай каштуе 5 руб., кава ад 3 да 6,5 руб. Ёсць у кафэ і алкагольныя напоі. Напрыклад, келіх грузінскага віна «Кіндзмараўлі» абыдзецца ў 9 руб.

Установа працуе штодзень з 10 раніцы да 23 вечара.

Пяльменную хацелі адрадзіць і раней

Ідэя з вяртаннем пяльменнай на Савецкай, 23, узнікала яшчэ ў 2000-х. Але далей за дызайн-праект справа не прасунулася.

У 2010 на месцы ўжо закрытай савецкай «Пяльменнай» адкрылі бістро «Семафор». Кавярня прапрацавала каля 10 гадоў.

У траўні 2021 года права арэнды памяшкання купіў рэстаратар Віктар Ларыёнаў і адкрыў у ім установу Larionoff. Праўда, праз паўгода працы рэстаран змяніў фармат, адаптаваўшы яго пад больш просты і зразумелы. Так на Савецкай, 23 з’явілася «Кавярня і Пастэрыя». Пазней на месцы кавярні з’явілася кафэ «Смачнае месца», якое таксама ў выніку зачынілася.

Чытайце таксама: Вось як моцна гродзенцы настальгуюць па пяльменнай

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025