Навіны

Прапагандысцкія фільмы б’юць рэкорды па праглядах у кіно? Так кажуць чыноўнікі ў Гродне

Больш за 630 тысяч чалавек наведалі кінатэатры ў Гродзенскай вобласці за 2024 год. Па словах чыноўнікаў, у топы праглядаў патрапіў прапагандысцкі фільм пра дзяржаўныя сімвалы «Культурны код» і ваенная драма «Час вярнуцца».

Таксама жыхары вобласці ахвотна глядзелі расійскія фільмы «Майстар і Маргарыта» і «Халоп».

Работы, знятыя на «Беларусьфільме», паглядзела «рэкордная колькасць гледачоў», распавёў «Гродзенскай праўдзе» гендырэктар «Гроднааблкінавідэапракат» Леанід Гашко.

Паводле яго слоў, на фільм «Культурны код» прыйшло 39 тыс. чалавек. «Час вярнуцца» паглядзела больш за 35 тыс. гледачоў.

Гашко таксама згадвае дакументальныя фільмы. Напрыклад, «Птушка фенікс Аляксея Талая» і праект кінастудыі «Асобы ў гісторыі», дзе першы фільм прысвяцілі ветэрану ВАВ Валянціне Баранавай. Колькасць гледачоў, якія паглядзелі гэтыя фільмы ў кіно, Гашко не паведамляе.

Пры гэтым на асобныя сеансы «Культурнага кода» ў верасні 2024 года не прадалі ніводнага білета. На іншыя цэнтралізавана выкуплялі цэлыя шэрагі дзяржаўных структур. Гэта сведчыць аб прымяненні адміністрацыйнага рэсурсу, то бок гледачы не ішлі на фільм добраахвотна.

Чытайце таксама: На паказ фільма «Культурны код» у Гродне не прадалі ніводнага білета

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025