Навіны

У гродзенскіх паліклініках усталёўваюць кантэйнеры для пратэрмінаваных лекаў

Кантэйнеры ўжо ўстанавілі ў Цэнтральнай гарадской паліклініцы, а таксама ў паліклініках № 1, 3, 4, 5, 6, і 7. Плануецца, што хутка боксы з’явяцца ў аптэках і медцэнтрах.

Раней аптэкі і паліклінікі былі абавязаныя прымаць пратэрмінаваныя лекі, але кантэйнеры сталі новаўвядзеннем.

Устаноўка кантэйнераў звязана з тым, што лекі, выкінутыя ў агульнае смецце, шкодзілі навакольнаму асяроддзю. Таму пры распрацоўцы схемы абыходжання з адходамі прынялі рашэнне аб спецыяльнай утылізацыі прэпаратаў, паведамляецца ў Telegram-канале «Гродно Плюс».

Што можна і нельга выкідваць у кантэйнеры?

кантэйнеры можна выкідваць:

  • ампулы;
  • таблеткі;
  • мазі;
  • свечкі;
  • аэразолі;
  • кроплі;
  • суспензіі.

Забараняецца выкідваць у кантэйнеры:

  • пальчаткі;
  • шпрыцы;
  • вату;
  • прабіркі;
  • усё, што мела кантакт з крывёй.

Вывозіць кантэйнеры будуць па меры іх запаўнення. Пазней пратэрмінаваныя лекі будуць спальваць у спецыяльным апараце пры тэмпературы 1200 градусаў.

Зборам і перапрацоўкай лекаў будзе займацца Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў.

Чытайце таксама: У Гродне актывісты не змаглі паставіць кантэйнеры для асобнага збору лекаў. Чаму?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025