Навагоднія святы — час, калі людзі актыўна выкарыстоўваюць піратэхніку. МНС штогод папярэджвае пра небяспеку феерверкаў для людзей. Але яны могуць нашкодзіць яшчэ і жывёлам. Пры чым не толькі вулічным, але і хатнім таксама. Hrodna.life сабраў чатыры карткі пра тое, чым святочныя феерверкі могуць нашкодзіць жывёлам і навакольнаму асяроддзю.

Чаму ў Новы год лепш устрымацца ад запуску феерверкаў, каб не нашкодзіць жывёлам і навакольнаму асяроддзю
Феерверк у Гродне. Фота: Hrodna.life.

Як гэта шкодзіць птушкам?

Ноччу птушкі спяць. Моцныя выбухі пужаюць іх і цэлыя зграі спрабуюць адляцець, але ноччу і ў стрэсе атрымліваецца не ва ўсіх.

Як гэта шкодзіць вадзе?

Хімікаты, якія дадаюцца ў феерверкі, пазней апынаюцца ў азёрах і рэках. Гэтыя рэчывы прыводзяць да парушэнняў працы эндакрыннай сістэмы ў жывёлаў. Шчытавідная залоза перастае выпрацоўваць гармоны, якія патрэбны для росту і развіцця жывёлы.

Якія шкодныя выкіды бываюць пасля феерверкаў?

Каб атрымаць яскравыя колеры феерверка, туды дадаюць цяжкія металы: сярністую сурму (таксічны канцэраген), злучэнне стронцыя (радыёактыўны метал, які адкладаецца ў костнай тканіне і вядзе да праменнай хваробы).

Дробныя часціны пылу, сажы, бруду і дыму ў паветры патрапляюць у арганізм жывёлаў і шкодзяць рэспіраторнай, а таксама сардэчна-сасудзістай сістэмам.

Чым феерверкі і петарды шкодныя для хатніх жывёлаў?

Хатнія жывёлы пужаюцца нечаканых выбухаў. Яны могуць збегчы, патрапіць пад аўтамабіль, а таксама атрымаць апёкі. У сабакаў і катоў сталага ўзросту можа адбыцца сардэчны прыступ.