Кантэйнеры ўжо ўстанавілі ў Цэнтральнай гарадской паліклініцы, а таксама ў паліклініках № 1, 3, 4, 5, 6, і 7. Плануецца, што хутка боксы з’явяцца ў аптэках і медцэнтрах.
Раней аптэкі і паліклінікі былі абавязаныя прымаць пратэрмінаваныя лекі, але кантэйнеры сталі новаўвядзеннем.
Устаноўка кантэйнераў звязана з тым, што лекі, выкінутыя ў агульнае смецце, шкодзілі навакольнаму асяроддзю. Таму пры распрацоўцы схемы абыходжання з адходамі прынялі рашэнне аб спецыяльнай утылізацыі прэпаратаў, паведамляецца ў Telegram-канале «Гродно Плюс».


Што можна і нельга выкідваць у кантэйнеры?
кантэйнеры можна выкідваць:
- ампулы;
- таблеткі;
- мазі;
- свечкі;
- аэразолі;
- кроплі;
- суспензіі.
Забараняецца выкідваць у кантэйнеры:
- пальчаткі;
- шпрыцы;
- вату;
- прабіркі;
- усё, што мела кантакт з крывёй.
Вывозіць кантэйнеры будуць па меры іх запаўнення. Пазней пратэрмінаваныя лекі будуць спальваць у спецыяльным апараце пры тэмпературы 1200 градусаў.
Зборам і перапрацоўкай лекаў будзе займацца Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў.
Чытайце таксама: У Гродне актывісты не змаглі паставіць кантэйнеры для асобнага збору лекаў. Чаму?