Пункт пропуску "Бераставіца" пасля рэканструкцыі. Фота: "Пул 4 Рэгіён"
Падчас рэканструкцыі спецыялісты замянілі дарожнае палатно, інжынерныя камунікацыі, а таксама мадэрнізавалі сістэмы відэаназірання і абнавілі вонкавае асвятленне. Пункт пропуску абнавілі нягледзячы на тое, што патрапіць праз яго ў Польшчу ўсё роўна не атрымаецца.
Рэканструяваць «Бераставіцу» пачалі ў снежні 2023 года.
Аб адкрыцці абноўленага пункта пропуску паведаміў Telegram-канал «Пул 4 Регион». Прапускная здольнасць «Бераставіцы» складзе 3900 аўто за суткі.
Аднак трапіць праз абноўленую «Бераставіцу» у ЕС усё роўна не атрымаецца. Цяпер на мяжы з Польшчай працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — «Брэст — Цярэспаль» і адзін грузавы «Кукурыкі — Казловічы». Таксама дзейнічае грузавы чыгуначны пераход.
Польскі бок закрыў пункт пропуску «Баброўнікі», з беларускага боку «Бераставіца», у 2023 годзе пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту.
Чытайце таксама: На подыум для дзяржсімволікі, які ўсталявалі ў пункце пропуску «Бераставіца», выдаткавалі 25 тыс. рублёў
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…