Беларускі аўтобус на вакзале ў Вільні. Фота: Hrodna.life
Буйны агрэгатар перавозчыкаў «Атлас» абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца з Мінска да Вільні ад 100 рублёў, хоць яшчэ да Новага года квіткі на аўтобус каштавалі ў сярэднім ад 140 рублёў. Hrodna.life паглядзеў, якая насамрэч сітуацыя з квіткамі.
Шэраг перавозчыкаў-партнёраў «Атласа» істотна знізіў кошты як на літоўскім, так на польскім кірунку, паведаміў канал агрэгатара. Напрыклад, квіткі да Познані з Мінска каштуюць 160 рублёў (раней 200), з Брэста — 150 рублёў (раней 180), з Гомеля — 180 рублёў (раней 230). Такі ж кошт і зваротнага квітка з Познані ў беларускія гарады.
Чэргі пры гэтым практычна зніклі, падкрэслівае агрэгатар. На польскім кірунку аўтобус стаіць на мяжы ад 3 да 6 гадзін, а на мяжы з Літвой — у сярэднім 2−3 гадзіны.
Пасля Новага года попыт на паездкі традыцыйна спаў і квіткі ёсць. На маршрутах «Гродна-Вільня» нават з’явіліся дадатковыя месцы. І ўсё ж у «Атласе» раяць купляць квіткі загадзя.
На сайце агрэгатара, напрыклад, на 6 лютага, на маршруце з Мінска ў Вільню за 100 рублёў даступны толькі адзін рэйс — вялікі аўтобус з выездам з Мінска ў 03:00 і прыбыццём у Вільню ў 08:30. Цана на наступны рэйс з выездам з Мінска ў 4:00 і прыбыццём у 09:15 — 170 рублёў. Квіткі на рэйс з выездам у 05:00 і прыбыццём у 10:30 каштуюць 140 рублёў, а ўсе астатнія рэйсы за дзень — 175 рублёў. Такая ж сітуацыя і ў іншыя дні.
Актуальны кошт па маршруце Гродна-Вільня на сайце «Атлас» — 180 рублёў без магчымасці даехаць танней, Гродна-Варшава і Гродна-Беласток — 140 рублёў. У адваротны бок кошт такі ж.
Кошт у іншых прадаўцоў адрозніваецца неістотна. Так, на infobus.by квіткі Мінск-Вільня каштуюць 175 рублёў, ёсць рэйсы за 201 і 210, Гродна-Вільня — 185 рублёў, Гродна-Варшава — 130−144 рублі.
За тры гады цэны на паездкі выраслі амаль у чатыры разы:
Перад святамі ў канцы 2024 года цана на аўтобус Мінск-Вільня даходзіла да 230 рублёў. У чатах, дзе людзі абмяркоўваюць перасячэнне мяжы, скардзіліся, што самалёт з Вільні абышоўся танней, чым аўтобус да яго.
Увосень 2024 года квіток на аўтобус ад Мінска да Варшавы каштаваў блізу 150 рублёў, зімой — 140.
Чытайце таксама: Маршруткі (не) лепш? Кітайскія аўтобусы на трасе з Гродна ў Мінск усхвалявалі гродзенцаў
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…