Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх працы пачаліся ў мінулым годзе, а сёлета павінны быць завершаны. Звычайна капітальны рамонт жылога дома займае каля чатырох месяцаў.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка пакуль не апублікавала бягучы графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2025 год. Але вядома, што да траўня плануюць скончыць 45 дамоў, якія пачалі рамантаваць яшчэ ў мінулым годзе. Па стане на студзень працы вяліся адначасова на 30 аб’ектах. Вядома, што плануюцца капрамонты на Дзевятоўцы, Фартах, у пасёлку Фабрычным і ў іншых раёнах.
Дамы ў Гродне, дзе плануецца скончыць капітальны рамонт да траўня 2025
| № | Адрас | Запланаваны пачатак і канец рамонту | |||
| 1 | бульвар Ленінскага Камсамолу, 6 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
| 2 | бульвар Ленінскага Камсамолу, 34/1 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
| 3 | завулак Маладзёжны, 1 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
| 4 | завулак Маладзёжны, 3 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
| 5 | завулак Маладзёжны, 5 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
| 6 | завулак Суворава, 10 | жнівень 2024 | студзень 2025 | ||
| 7 | плошча Дзекабрыстаў, 3 | красавік 2024 | студзень 2025 | ||
| 8 | плошча Дзекабрыстаў, 7 | жнівень 2024 | студзень 2025 | ||
| 9 | праспект Будаўнікоў, 5 | верасень 2024 | люты 2025 | ||
| 10 | вул. 11 Ліпеня, 18 | жнівень 2024 | студзень 2025 | ||
| 11 | вул. Бялінскага, 12 | красавік 2024 | студзень 2025 | ||
| 12 | вул. Белуша, 2 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 13 | вул. Болдзіна, 12 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
| 14 | вул. Брыкеля, 20 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 15 | вул. Брыкеля, 22/7 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 16 | вул. Ватуціна, 7 | сакавік 2024 | студзень 2025 | ||
| 17 | вул. Волкава, 3 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
| 18 | вул. Валковіча, 5 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
| 19 | вул. Урублеўскага, 60 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 20 | вул. Дзяржынскага, 95 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 21 | вул. Дамброўскага, 37 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 22 | вул. Каліноўскага, 63 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 23 | вул. Карбышава, 9 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
| 24 | вул. Карла Маркса, 12 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
| 25 | вул. Кірава, 39, 39Б | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
| 26 | вул. Камарова, 4 | верасень 2024 | сакавік 2025 | ||
| 27 | вул. Льва Бакста, 2 | жнівень 2024 | люты 2025 | ||
| 28 | вул. Льва Бакста, 4 | жнівень 2024 | люты 2025 | ||
| 29 | вул. Льва Бакста, 6 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
| 30 | вул. Максіма Горкага, 24 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
| 31 | вул. Міра, 2 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
| 32 | вул. Міра, 3 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
| 33 | вул. Міра, 4 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
| 34 | вул. Пестрака, 26 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
| 35 | вул. Панямуньская, 8 | верасень 2024 | студзень 2025 | ||
| 36 | вул. Пушкіна, 36а | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
| 37 | вул. Рэпіна, 25 | сакавік 2024 | студзень 2025 | ||
| 38 | вул. Студэнцкая, 5 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
| 39 | вул. Шчаснага, 6 | сакавік 2024 | студзень 2025 | ||
| 40 | вул. Фолюш, 15/195 | верасень 2024 | красавік 2025 | ||
| 41 | вул. Фолюш, 15/206 | верасень 2024 | красавік 2025 | ||
| 42 | праспект Касманаўтаў, 41б | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 43 | вул. Урублеўскага, 1−2 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
| 44 | вул. Камарова, 8 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
| 45 | вул. Соламавай, 66 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
Чаму бываюць затрымкі ў час капітальнага рамонту?
У 2024 годзе ў Гродне капітальны рамонт завяршылі ў 46 дамах. У сярэднім працы доўжацца чатыры месяцы. Але некаторыя этапы аддзелкі можна праводзіць толькі ў асаблівых умовах надвор’я. Па гэтай прычыне выканаць рамонт у запланаваны тэрмін атрымліваецца не заўсёды.
Нярэдка рамонт таксама стартуе з затрымкай. Напрыклад, дамы № 2, 3 і 4 па вуліцы Міра павінны былі пачаць рамантаваць яшчэ ў лістападзе 2024, але рэальна пачалі толькі ў студзені 2025.
З жыхарамі раяцца загадзя
— Заўсёды ў нас праводзяцца сходы з жыхарамі перад праектаваннем, для таго, каб ведаць праблемы, схаваныя ў кватэрах, заўсёды пажаданні імкнемся ўлічыць пры праектаванні. Таксама заўсёды праводзім сход перад самім капітальным рамонтам, дзе цалкам агучваем усе працы, якія будуць выконвацца, — расказаў тэлеканалу «Гродна Плюс» намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Віталь Герасімік.



