Навіны

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі інтэрнет-рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Лідзіруюць Telegram, Instagram і TikTok. Як змянілася дынаміка і да якіх наступстваў гэта прывяло?

Усяго ж пракуроры ў 2024 годзе накіравалі ў суды 141 такую ​​заяву. Падставай у пракуратуры назвалі тое, што на гэтых рэсурсах нібыта былі звесткі аб прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці, распаўсюджванне якіх магло нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. «Экстрэмісцкімі» прызнавалі акаўнты на розных платформах. Лідзіраваў традыцыйна Telegram.
За мінулы год па заявах пракурораў вобласці суды прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі:

  • 57 Telegram-чатаў і каналаў;
  • 46 старонак у Instagram;
  • 39 акаўнтаў у TikTok;
  • 24 каналы на YouTube;
  • 12 сайтаў;
  • 11 акаўнтаў і суполак у Facebook;
  • 9 акаўнтаў ва «Вконтакте»;
  • 8 акаўнтаў і суполак у «Одноклассники»;
  • 6 акаўнтаў у X (Twitter).

Так, у Гродне сёлета спачатку «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а пасля і «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызналі сайт і сацсеткі папулярнага ў гродзенцаў агрэгатара навін S13, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» — сайт і сацсеткі сайта з каталогам Grodno.in, асабістыя акаўнты актыўных гродзенцаў, блогераў, каналы журналістаў, кнігі.

У 2024 годзе тэмпы выраслі больш чым удвая. За 2023 год і першыя тры месяцы 2024 года пракуроры ў Гродзенскай вобласці знайшлі «ўсяго» 62 «экстрэмісцкія» рэсурсы, з іх за пазначаны тэрмін суды паспелі прызнаць «экстрэмісцкімі» 59 рэсурсаў.

Да чаго прыводзяць гэтыя лічбы

Пасля атрымання копій судовых пастаноў Міністэрства інфармацыі дадае рэсурсы ў асобны спіс і абмяжоўвае доступ да тых, да якіх магчыма. Зараз гэта блакіроўка сайтаў. Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на дадзены момант складаецца з амаль 1500 старонак, пры тым да 2020 года ён займаў усяго 59 старонак, хаця вядзецца з 2008 года.

На людзей, у якіх знаходзяць падпіскі на гэтыя рэсурсы, лайкі, каментары, заводзяць адміністрацыйныя справы за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Толькі паводле «Вясны» ў 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці палітычна матываванаму адміністрацыйнаму пераследу падвергліся 1363 чалавекі. Гэта трэці паказальнік сярод рэгіёнаў і сталіцы Беларусі.

Паводле арт.19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) у вобласці ў 2024 годзе зарэгістравалі 1837 правапарушэнняў. Прыцягнулі да адказнасці 1804 чалавекі. Калі падзяліць лічбу на працоўныя дні, выходзіць, што ў дзень судзілі ў сярэднім па сем чалавек. Так, менавіта паводле арт. 19.11 часцей за ўсё судзілі работнікаў «Гродна Азот».

Чытайце таксама: Сайт Petitions.by прызналі экстрэмісцкім. Успамінаем, як гарадзенцы з дапамогай яго ўплывалі на горад

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025

6000 рублёў у месяц можна зарабляць з базавай адукацыяй: спіс вакансій

У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…

29 сакавіка 2025

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025