Пляцоўка па продажы і куплі тавараў «Куфар» апублікавала топ-100 самых папулярных запытаў за 2024 год. Сярод найбольш частых брэндаў, якія шукалі беларусы, ёсць і гродзенскі Zvonko. Брэнд трапіў у топ-30 запытаў - на «Куфар» яго шукалі 134 тысячы разоў.

Паводле статыстыкі «Куфар», Zvonko апынуўся папулярней за Ikea, Huawei і JBL.

Гродзенскі брэнд спецыялізуецца на жаночай кэжуал вопратцы. У лінейках Zvonko прадстаўлены спартовыя і офісныя касцюмы, талстоўкі, сукенкі і аксэсуары.

Шоўрумы Zvonko знаходзяцца ў Гродне, Мінску і Брэсце.

Па тэме: 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу

Што яшчэ шукаюць беларусы

За 2024 карыстальнікі пакінулі на «Куфар» больш за 1 мільярд запытаў. Сярод самых частых катэгорый, якія шукалі беларусы — айфоны, сукенкі і кватэры. Таксама папулярнасцю карысталіся брэнды Zara, Nike і Volkswagen.