У самым цэнтры горада на вул. Карла Маркса, 16 прадаецца аж трохузроўневая кватэра ў цагляным доме 1876 пабудовы. Унутры — сучасны рамонт і даволі ўтульна.
У кватэры асобны ўваход і трохметровыя столі. Усяго ў ёй пяць пакояў і тры санвузлы, ёсць балкон. Падлога аздоблена дубовым паркетам, на сходах — гранітнай пліткай, ёсць убудаваная тэхніка і мэбля. Да пакупкі дадаецца ўласная азелянёная прыдворавая тэрыторыя, паркоўка і вялікі склеп. На кожным паверсе ўсталяваны відэадамафон, ёсць два кандыцыянеры. Ёсць магчымасць перавесці памяшканні ў камерцыйныя.








Плошча кватэры — 170,4 кв. м, з гэтага жылая — 89,4 кв. м, кухня займае 15, 9 м.
Цана кватэры пазначана як дагаворная.