Навіны

Гродзенцу далі паўтара гады «хіміі» за ўхіленьне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы

Хлопец не з’явіўся па позве ў ваенкамат. Супраць яго завялі крымінальную справу, але прыпынілі, пакуль ён быў у вышуку. У 2024 гродзенец прыехаў у Беларусь — і трапіў пад суд. А восенню 2024 года ў Гродне на прызыў не з’явіліся 26 чалавек.

Малады чалавек быў на ўліку ў ваенкамаце. У 2023 годзе ён атрымаў паведамленні аб праходжанні тэрміновай службы, прайшоў медыцынскае абследаванне і быў прызнаны прыдатным для службы ў войску. Атрымаўшы позву, гродзенец не прыйшоў у ваенкамат і не даслаў ніякіх апраўдальных дакументаў, расказалі на «Гродно Плюс» са спасылкай на матэрыялы справы.

Падчас суда. Скрыншот Hrodna.life рэпартажу «Гродна Плюс»

Крымінальную справу па ч. 1 арт. 435 (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу) завялі, але яе давялося прыпыніць, пакуль хлопец быў у вышуку. У 2024 годзе ён «аб'явіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» і быў затрыманы. Справу разглядаў суд Ленінскага раёна на выязным пасяджэнні ў ваенным камісарыяце Гродна і Гродзенскага раёна. На судзе малады чалавек прызнаў віну і раскаяўся, але атрымаў паўтара гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля гэтага яму ўсё роўна давядзецца адслужыць у войску.

Крымінальныя справы ёсць яшчэ на 18 чалавек

Пасля восеньскага прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў 2024 годзе крымінальныя справы па ч. 1 ст. 435 распачалі супраць яшчэ 18 чалавек. Усяго ж у Гродне на прызыў не з’явіліся 26 чалавек, якія атрымалі позвы пад асабісты подпіс. Матэрыялы ў адносінах да іх накіравалі ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў для праверкі і працэсуальнай ацэнкі.

Судзяць нават з бальнічнымі

Апраўдальныя дакументы таксама не заўсёды змяняюць сітуацыю. Так, у 2023 годзе ў Лідзе хлопец падчас прызыву ўзяў бальнічны і спрабаваў выправіць перагародку ў носе. У гэтым убачылі намер на ўхіленне ад прызыву і асудзілі яго на год «хіміі».

23-гадоваму смаргонцу ўручылі ў 2022 годзе позву на праходжанне медкамісіі. Ён не прыйшоў, рэгулярна мяняў нумары тэлефона, адрасы, і нідзе не працаваў афіцыйна. Яго затрымалі ў лютым 2023 года ў Мінску і далі два гады «хіміі», але год скасавалі праз амністыю ў гонар Дня народнага адзінства.

Чытайце таксама: «Любая дзедаўшчына скончылася б трагедыяй». Як гродзенцы «касілі» ад войска

Падзяліцца
Меткі: войскасуды

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025