Эдвард Станіслававіч Ародзь памёр 15 студзеня 2025 года, у бальніцы. Яму было 63 гады. Некалькі дзясяткаў гадоў ён узначальваў Гродзенскую абласную федэрацыю арыентавання і клуб спартыўнага арыентавання «Кронан».

Эдвард Ародзь займаўся спартыўным арыентаваннем з 1981 года. Ён — суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, кандыдат у майстры спорту СССР, трэнер, арганізатар спаборніцтваў, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы. Клуб «Кронан» існуе з 2000 года. Таксама Ародзь быў галоўным суддзёй Чэмпіянату Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў 2019 года, і намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі арыентавання.

Эдвард Ародзь зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё спартыўнага арыентавання ў Гродзенскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь, сказана пра яго на сайце Беларускай федэрацыі арыентавання.

Развітанне з Эдвардам Ародзем пройдзе 16 студзеня, у чацвер, з 17.00 па адрасе вул. Валчэцкага, в. 47−1.

Пахаванне — 17 студзеня (пятніца):

  • 08.30 — служба ў капліцы па вул. Папярочнай (каля касцёла, які будуецца).
  • 10.30 — 12.30 — развітанне ў пахавальным доме (вул. Касманаўтаў, 74А, зала 5).
  • 12.35 — могілкі «Аульс».
  • 14.00 — памінальны абед (сталовая штаба арміі, вул. Карбышава, 25, паведаміць Наталлі Бярнацкай 80 293 330 290).