Сайт па продажы білетаў «Атлас» у пілотным рэжыме тэсціруе сістэму дынамічнага цэнаўтварэння, калі кошт білета на аўтобус ці маршрутку залежыць ад попыту. Напрыклад, падобная сістэма выкарыстоўваецца пры замове таксі або куплі авіябілетаў: чым ніжэйшы попыт — тым меншы кошт. Пакуль сістэма даступна на рэйсах “Гродна – Мінск” і “Мінск – Гродна”.

Сярэдні кошт білета на вялікі аўтобус або маршрутку з Гродна ў Мінск складае 35 руб. Але ўжо зараз на сайце “Атлас” можна знайсці рэйсы за 30, 31 і 33 руб. Адзначаецца, што білеты могуць толькі страціць у кошце, але не пераадолеюць адзнаку ў 35 руб.

Больш шанцаў купіць білет танней, калі браніраваць яго за 5-6 дзён да паездкі.

Дабрацца з Гродна ў Мінск на аўтобусе можна са скідкай: “Атлас” тэсціруе новую сістэму
Прыклад дынамічнага цэнаўтварэння на рэйсах “Гродна – Мінск”. Скрыншот Hrodna.life з сайта “Атлас”

Пакуль сістэма запушчана ў пілотным фармаце для аўтобусных і маршрутных рэйсаў “Гродна – Мінск” і “Мінск – Гродна”. Магчыма, дынамічнае коштаўтварэнне ўключаць і ў іншыя маршруты.