Вадзім Ермашук. Скрыншот Hrodna.life з YouTube-канала "Мы вернемся"
Камінг-аўт гродзенскага блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука быў гвалтоўным. Сілавікі таемна знялі сэкс Вадзімаці з яго партнёрам, але даведаўся пра гэта гродзенец толькі ў ІЧУ. Пра гэта Ермашук распавёў у інтэрв'ю на YouTube-канале «Мы вернемся».
Аўтынг — гэта вымушаны або гвалтоўны камінг-аўт, калі грамадства, сям’я ці блізкія даведваюцца аб арыентацыі ЛГБТК+ персон супраць іх волі.
Да заключэння Вадзімаці адкрыта не заяўляў аб сваёй арыентацыі. Аднак, як тлумачыць сам, «гуляў у Instagram і падтрымліваў ЛГБТ». Блогер мяркуе, што сілавікі загадзя паставілі камеру ў кватэры, каб сачыць за яго асабістым жыццём, а пасля выкарыстоўваць сабраныя матэрыялы для шантажу.
Пра зняты з партнёрам сэкс Ермашук даведаўся, калі трапіў у ІЧУ. Аўтынг стаў прычынай таго, што праз пяць дзён знаходжання ў калоніі гродзенец атрымаў так званы «нізкі сацыяльны статус».
«Здзекі былі маральныя. Да мяне падышоў «смотрящий» і сказаў: «Вадзім, ты толькі маўчы. Прашу цябе. Мы да цябе лезці не будзем, але са статусу мы цябе перавесці не можам», — успамінае стаўленне да сябе ў калоніі Вадзім.
Вадзіма затрымалі 16 жніўня 2021 года ў Шчучыне, дзе ён здымаў для свайго блога ролік пра мясцовы скейт-парк. Яго змясцілі ў ізалятар і чатыры разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах: за «заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства», «паклёп на супрацоўнікаў ЖКГ і гарвыканкама, а таксама за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».
Пакуль Ермашук быў у ізалятары, на яго завялі дзве крымінальных справы. Першая — здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт.370), другая — абраза прэзідэнта (арт.368). Па іх Ермашука асудзілі 21 снежня 2021 года на тры гады пазбаўлення волі у калоніі агульнага рэжыму.
Ермашук выйшаў на волю у чэрвені 2024, знайшоў працу на рынке «Карона». У лістападзе 2024 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў Instagram блогера «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Яшчэ да суда блогер выдаліў яго, а пасля ад’езду з Беларусі аднавіў пад нікам ermakdimati.
Зараз Вадзімаці жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы.
Чытайце таксама: Блогер Вадзімаці распавёў, як яго выдавілі з Беларусі і пры чым тут Бондарава
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…