Флігель, які раней быў бібліятэкай Храптовічаў, выставілі на продаж. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Былую сядзібу Храптовічаў распрадаюць па частках

Былую бібліятэку аднеслі ў катэгорыю будынкаў невызначанага прызначэння. У флігелі няма водазабеспячэння, ацяплення, электрычнасці і каналізацыі. Ён ужо шмат гадоў стаіць закінуты. Яшчэ ў 2019 годзе пракуратура па выніках праверкі паведамляла, што мясцовыя ўлады нічога не робяць для захавання помніка архітэктуры.

Пакуль флігель знаходзіцца на балансе аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама. Цана, за які прадаюць будынак, невядома. Патэнцыйныя пакупнікі могуць удакладніць яе ў балансатрымальніка.

Актывісты змаглі вярнуць у Беларусь некалькі выданняў з былой бібліятэкі

У канцы XVIII стагоддзя апошні канцлер ВКЛ Іаахім Храптовіч сабраў вялікую бібліятэку з заходнееўрапейскіх і польскіх выданняў XV — XVIII стагоддзяў. Была ў бібліятэцы і калекцыя старажытных мапаў.

Дзякуючы вялікай колькасці карысных і рэдкіх выданняў у бібліятэцы, сядзіба Храптовічаў стала культурна-асветніцкім цэнтрам. Сюды прыязджалі навукоўцы, краязнаўцы і пісьменнікі. У тым ліку наведваў бібліятэку і Адам Міцкевіч — менавіта тут ён пісаў паэму «Гражына» і збіраў матэрыялы для «Конрада Валенрода».

У 1913 годзе выданні перавезлі ў Кіеў на часовае захаванне. Больш у Шчорсы кнігі не вярнуліся. Толькі ў лютым 2020 года ў фонда «Шчорсы і Храптовічы» атрымалася вярнуць з Германіі ў Беларусь некалькі кніг з былой бібліятэкі.

Чытайце таксама: У Шчорсах пачалі аднаўляць сядзібу Храптовічаў. Зараз займаюцца дахам гаспадарчых пабудоў