Навіны

Каля міні-рынку «Дзевятоўка» пабудавалі кафэ з тэрасамі. Параўнайце праект і вынік

Кафэ, якое пачалі будаваць на Дзевятоўцы вясной 2024, ужо амаль гатовае. Але будпляцоўка ўсё яшчэ абгароджана. Параўналі пабудову з візуалізацыямі, якія паказваў забудоўшчык у 2022 годзе.

Па праекце ў аднапавярховым будынку кафэ павінны працаваць дзве залы: на 55 і 40 чалавек. Побач уладкавалі 19 парковачных месцаў, уключаючы адно для людзей з інваліднасцю. Уздоўж фасадаў з боку Дзяржынскага і Курчатава павінны з’явіцца прагулачныя зоны з месцамі для летняй мэблі.

Фатаграфіі з будпляцоўкі апублікаваў NewGrodno.by.

Вынік, улічваючы, што кафэ яшчэ не дабудавана, атрымаўся вельмі падобным да запланаванага ў праекце.

З-за кафэ здарыўся канфлікт з мясцовымі жыхарамі

Участак пад кафэ купіла ў сакавіку 2022 года мінская фірма. У жніўні-верасні таго ж года прайшлі грамадскія абмеркаванні.

Улетку 2024 года ў забудоўшчыка здарыўся канфлікт з жыхарамі суседняга дома. Тыя былі незадаволеныя, што праз іх двор праводзілі цеплавыя сеткі. З-за гэтага пацярпелі дзіцячая пляцоўка, паркоўка і зялёныя насаджэнні. Аказалася, што ўсе працы праводзіліся законна, а дазволу ад таварыства ўласнікаў атрымліваць не патрабавалася. Інвестар паабяцаў пасля заканчэння работ аднавіць добраўпарадкаванне ў поўным аб’ёме: тратуарныя дарожкі, газон і перасаджаныя зялёныя насаджэнні. А калі апошнія загінуць — то правесці кампенсаторныя пасадкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025