Навіны

Экс-дэпутат, мама палітвязня, літовец у СІЗА. Каго мы страцілі ў 2024 годзе

Сабралі спіс тых у Гродзенскай вобласці, хто не перажыў 2024 год: ад беларускіх дзеячаў старэйшага ўзросту да маладых палітэмігрантаў.

Былы кіраўнік «Прагрэс-Верцялішкі» Васіль Равяка

Заслужанаму работніку Беларусі, кандыдату сельскагаспадарчых навук, кіраўніку вядомага на ўсю Беларусь паспяховага калгаса «Прагрэс-Верцялішкі» пад Гроднам было 75 гадоў. Пра смерць Васіля Афанасьевіча Равякі паведаміў канал аблвыканкама «Пул 4 регион».

Васіль Равяка. Фота: sb.by

Дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

Пасля запланаванай аперацыі ў Ваўкавыску памёр Мікалай Аксаміт — былы дэпутат БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Ён галасаваў за незалежнасць Беларусі ў 1991 і пратэставаў супраць лукашэнкаўскага рэферэндуму ў 1995. Яму было 69 гадоў.

Мікалай Аксаміт у 2016 годзе. Фота: svaboda.org

Мама загінулага палітвязня Вітольда Ашурка

Алена Міронаўна Ашурак, маці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка, памерла 27 траўня. Яна перажыла сына на тры гады. У апошнія гады здароўе Алены Ашурак пагоршыўся. Ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына ў Бярозаўцы. Яна памерла ва ўзросце 86 гадоў.

Алена Ашурак і брат Вітольда Андрэй на пахаванні Вітольда Ашурка. Фота: «Радыё Свабода»

Мастак Мікалай Крукаў

Памёр мастак з Росі (Ваўкавыскі раён) Мікола Крукаў. Сёлета яму мусіла споўніцца 65 гадоў. Пра смерць творцы 14 красавіка 2024 года паведаміў гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч на сваёй старонцы ў Facebook. Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Мастак жыў і працаваў у мястэчку Рось. Адзін з вядомых твораў Крукава — партрэт «Генерал Булак-Балаховіч».

Мікалай Крукаў. Крыніца: racyja.com

Літовец, затрыманы гродзенскай мытняй

Часоваму выканаўцу абавязкаў пасла Беларусі ў Літве ўручылі ноту пратэсту ў сувязі са смерцю грамадзяніна Літвы Н.Р. у беларускім СІЗА. Смерць магла наступіць праз адсутнасць медычнай дапамогі, лічаць у Міністэрстве замежных спраў Літвы.

Гродзенец, які адзіны сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы

30 студзеня памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў. Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Аб смерці паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах беларусаў замежжа.

Аляксандр Куваннікаў. Фота з архіва

Аўтар стэлы ў Каложскім парку

Беларускі скульптар Генадзь Васільевіч Буралкін пайшоў з жыцця 2 студзеня. У лютым яму мусіла б споўніцца 83 гады. Буралкін — аўтар многіх вядомых у Беларусі манументаў, у тым ліку і ў Гродне.

Генадзь Буралкін за распрацоўкай помніка памежнікам. Фота: Дзяржпагранкамітэт

Былы галоўны ўрач Гродзенскай абласной бальніцы

Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Святаслаў Эдуардавіч Савіцкі пайшоў з жыцця 11 студзеня, на 62 годзе жыцця. Ён кіраваў абласной бальніцай 10 гадоў, а ў медыцыне адпрацаваў амаль 40 гадоў.

Святаслаў Савіцкі. Крыніца: Універсітэцкая клініка

Дзяўчына, на лекаванне якой збіралі € 138 000

У Варшаве памерла 18-гадовая Елізавета Брылеўская, якой у траўні 2024 года збіралі грошы на лячэнне. Пра гэта паведаміла дабрачынная ўстанова KinderVita.

Лізавета Брылеўская. Крыніца: Instagram / kindervita

Паэтка Ала Нікіпорчык

Яна памерла 21 траўня. Паэтка нарадзілася ў вёсцы Копці Дзятлаўскага раёна. Скончыла філфак БДУ. Працавала ў школе, музеі Максіма Багдановіча, бібліятэцы імя Я.Карскага. Была членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Друкавалася ў літаратурных альманахах, газетах і часопісах. Выдавала паэтычныя зборнікі, паведамляе «Беларускае радыё Рацыя».

Ала Нікіпорчык. Фота racyja

Беларускі мастак

13 снежня ў Слоніме памёр Пётр Бурсевіч, беларускі мастак, паэт, паведамляе «Беларускае радыё Рацыя». Яму было 88 гадоў. Працаваў у СШ № 4 Слоніма настаўнікам чарчэння і малявання, вёў гурток у Доме піянераў. Да таленавітага мастака прыходзілі вучыцца маляванню вучні і з іншых школ. Затым была праца афарміцелем на прадпрыемствах горада.

Пётр Бурсевіч. Фота: grodno.1prof.by

Падзяліцца
Меткі: асобы

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025