Сістэма заснавана на нейрасетцы. Для яе навучання выкарыстоўвалі базу фатаграфій электронных пропускаў студэнтаў. З дапамогай гэтай распрацоўкі плануюць кантраляваць наведвальнасць студэнтаў.
Сістэма здольная вызначыць, ці знаходзіцца студэнт у аўдыторыі, а таксама можа пабудаваць сацыяльны граф студэнцкай групы. Яе распрацавалі на кафедры сістэмнага праграмавання і камп’ютарнай бяспекі, паведамляецца на сайце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Пакуль распрацоўку толькі ўкараняюць. Аднак мяркуецца, што ў хуткім часе ёю будуць карыстацца выхаваўчыя і псіхалагічныя службы ўніверсітэта.
Чытайце таксама: Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў