У Гродне завяршаюць работы па падаўжэнні вуліцы Гаспадарчай да вуліцы Дубко. Новую дарогу зрабілі чатырохпалоснай. Па ёй плануюць пусціць грамадскі транспарт.
Побач з дарогай абсталявалі пешаходныя дарожкі з тактыльнай пліткай. А на самой дарозе зрабілі «кішэні» для прыпынкаў аўтобусаў і тралейбусаў.


Да з’яўлення новай дарогі суцэльнага праезду па вуліцы Гаспадарчай не было, на яе прыходзілася заязджаць з Курчатава. А да некаторых дамоў можна было пад’ехаць толькі пры з’ездзе на тупіковы праезд з вуліцы Дубко.

Зараз праводзяцца завяршальныя працы — на дарозе ўкладваюць другі пласт асфальту. Рух плануюць запусціць у найбліжэйшыя дні.