Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Выпуск у абарачэнне памятных манет «Аўгустоўскі канал. 200 гадоў» прадугледжаны з 30 снежня. Рыхтуецца тыраж 2 тыс. сярэбраных манет наміналам 20 руб., а таксама тыраж 5 тыс. медна-нікелевых манет наміналам 1 руб.
Манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі.
У Беларусі 200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначылі ў чэрвені 2024 года. Свята праходзіла ў рамках Фестывалю нацыянальных культур. Да юбілею канала абнавілі тэксты экскурсій і выпусцілі памятныя паштоўкі. У Польшчы 200-годдзе канала адзначылі год раней.
Чытайце таксама: