Навіны

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных сетках беларусы расказваюць, як суткамі стаяць на мяжы. Каментатары дзеляцца парадамі, як прабавіць час перад мытным кантролем.

Аб тым, што на польска-беларускай мяжы сталі ўтварацца чэргі, беларусы сталі паведамляць з 21 снежня. У чатах паведамлялі аб працяглым чаканні праходжання мяжы, праблемах з арганізацыяй чаргі і недахопу інфраструктуры.

Адны праходзяць мяжу за 11 гадзін, іншыя — за 35

Удзельнікі Telegram-чата «Мяжа BY Беларусь-ЕС» дзеляцца справаздачамі аб праходжанні польска-беларускай мяжы. Так Станіслаў прастаяў у чарзе з аўтамабіляў 50 гадзін. У Яўгена пайшло 30 гадзін — у чаргу ён стаў 23 снежня.

Карыстальнік пад нікам A. Ram ехаў аўтобусам 24 снежня — праходжанне мяжы ў яго заняло 11 гадзін. Акрамя таго, беларус паведаміў аб тым, што ўсіх пасажыраў з украінскімі пашпартамі выклікалі на допыт, што таксама затармазіла мытны кантроль. Vozhiksw правёў у аўтобусе 35 гадзін, перш чым перасек мяжу. З Польшчы беларус выехаў 22 снежня, у Брэст патрапіў 24 снежня.

Беларусы раяць ісці да шлагбаумаў і падсаджвацца ў аўто

У TikTok-акаўнце беларускай фірмы Vashavisa апублікавалі ролік беларускі, якая ў ноч на 23 снежня затрымалася на польска-беларускай мяжы.

«Раніца не асабліва добрая, я такога ўвогуле ніколі не бачыла. Мы ўчора ноччу прыехалі на мяжу — 119-й быў наш аўтобус. За ноч амаль нічога не змянілася, аўтобусы стаяць проста ў абодва бакі», — паведамляе дзяўчына.

У каментарах беларусы раяць лайфхакі для тых, хто ўжо доўгі час стаіць на мяжы.

«З досведу мінулага года — пераходзьце ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да мытні. З тых аўтобусаў людзі таксама пераселі. Так шмат хто робіць. Асабліва тыя, у каго перасадкі», — піша Ірына.

«Невялікая парада — на ноч можна пайсці ў гатэль за 70 злотых у Цярэспалі (дзесьці 2 км ад мяжы). Там жа ёсць крамы», — распавядае yavi.

«Ідзіце пад шлагбаум і пытайце вольныя месцы ў бліжэйшых аўтобусах або аўто», — адзначае TaCH.

У памежным кафэ платныя прыбіральні, а ў Цярэспалі - крамы і касцёл

Беларуска прыслухалася да парад некаторых каментатараў і адправілася ў цэнтр Цярэспаля. Там дзяўчына знайшла касцёл, шаўрмічную і сеткавую краму Zabka.

«Усім, хто стаіць на мяжы, я б раіла прайсціся ў Цярэспаль, а не ісці да шлагбаума ў гэтых два няшчасных кафэ з платнымі туалетамі і вялізнымі чэргамі», — рэзюмуе беларуска.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025