Кавярня "Чашки&ложки". Фота: "Куфар"
На пляцоўцы «Куфар» з’явілася аб’ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе ў цэнтры горада на вуліцы Вялікая Траецкая, 9.
У аб’яве адзначаюць, што гатовы бізнес падыдзе як пачаткоўцам, так і дасведчаным рэстаратарам. Сярод пераваг вылучаюць шырокую кліенцкую базу, правераных пастаўшчыкоў, добрае размяшчэнне і наяўнасць абсталявання.
Разам з бізнесам прадаюць і абсталяванне для прыгатавання напіткаў. Сярод іх — «эксклюзіўная мадэль» кавамашыны коштам $ 18 тыс. Мадэль, аб якой ідзе гаворка ў аб’яве, называецца Wega Concept 2 Group Lime Green — Hrodna.life праверыў цэны і не знайшоў апаратаў па такім кошце. У актуальным каталогу вытворцы гэтай мадэлі ўжо няма. У сярэднім падобныя машыны гэтай маркі зараз прадаюць за $ 12 — 15 тыс.
Таксама новы ўладальнік атрымае лёдагенератар, халадзільнікі, электрашэйкеры для кактэйляў і пасудамыечную машыну.
За гатовы бізнес просяць 45 тыс. руб. ($ 13,8 тыс.).
Кавярня «Чашки&ложки» адкрылася ў верасні 2020 года. Яе заснавала былая сцюардэса з Мінска Аксана Календа, якая пераехала ў Гродна.
Для беларускі гэта быў першы досвед вядзення бізнесу. Як расказвала Hrodna.life Аксана, установу яна адкрыла «з вялікай любові да кавы». Зараз у «Чашки&ложки» падаюць аўтарскую каву, напоі з шарыкамі тапіёкі і дэсерты.
Ва ўстанове 17 пасадачных месцаў, а ў цёплую пару года на вуліцы ўстанаўліваюць летнюю тэрасу.
Чытайце таксама: У адной з гродзенскіх кавярняў разам з напіткамі падаюць жывыя кветкі
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…