Сэт Emotions прыдумалі ў кавярні «Какао» ў калабарацыі з новай студыяй кветак Kgarden.

Пры замове любога напою з меню ў кавярні «Какао» можна сказаць, што вам патрэбен менавіта гэты сэт. Тады да напою вам пададуць кубачак жывых кветак. Прапанова датычыцца як класічных напіткаў, так і сезонных. Кошт сэта — 25 руб.

У Гродне працуе тры кавярні сеткі «Какао» — на вуліцы Савецкай, 6, на Будзёнага, 28 і ў Triniti.
Ва ўстановах прапануюць шакалад і напоі на аснове рэдкіх гатункаў какава-бабоў, дэсерты і выпечку ўласнай вытворчасці, гатуюць тарты на замову. У апошнія дзве гадзіны працы на выпечку дзейнічае зніжка 30%.

Звычайны кошт кавы ў кавярні - 4,3−8 руб., гарбаты — 5−7, какавы — 9 руб. А вось букеты ў Kgarden пачынаюцца ад 50 руб. Студыя адкрылася нядаўна на Ажэшкі, 33 і пакуль працуе ў тэставым рэжыме.

Падобную ідэю — кавы да кветак — рэалізавалі раней у Мінску.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна