У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную пляцоўку. Зараз ЖКГ займаецца распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі.

Пры рэканструкцыі зробяць дзіцячую пляцоўку, зладзяць пешаходныя дарожкі і газоны і ўсталююць лаўкі і сметніцы. Пры працы панізяць бартавы камень, зробяць тактыльную тратуарную плітку.

На дакументацыю выдаткуюць 10 088 рублёў. Яе завершаць да лютага 2025 года. Само будаўніцтва пачнецца ў чэрвені 2025 года.

Праект стварэння пляцоўкі ініцыяваў Цэнтр дапамогі «Вера». Ён перамог у конкурсе грамадскіх ініцыятыў. На яе выдзелілі больш за 60 тысяч рублёў. Спартыўная пляцоўка стане часткай гарадскога парку і зоны адпачынку. Яна будзе адкрытай і гуляць на ёй змогуць усе жадаючыя.

Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца інклюзіўная дзіцячая пляцоўка