Навіны

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма «Пазітыў-тур». Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль 600 км, але рабіць перасадкі не давядзецца. У тыдзень будуць курсіраваць тры такія рэйсы. Білеты можна купіць у сэрвісе-агрэгатары «Атлас».

Білет Гродна — Віцебск абыдзецца ў 65 руб.

Паездкі Гродна — Віцебск стануць даступныя ўжо 3 студзеня, паведамляюць у Telegram-канале «Атлас».

У расклад унесены тры рэйсы на тыдзень: па пятніцах, суботах і нядзелях аўтобус будзе выязджаць з Гродна ў 14:15. Час у дарозе складзе 9 гадзін 13 хвілін.

У суботу, нядзелю і панядзелак аўтобус вяртаецца з Віцебску ў 7:10, пры гэтым час у дарозе крыху карацейшы — 9 гадзін 10 хвілін.

Маршрут не прадугледжвае перасадак. Таксама гродзенцы змогуць напрамую дабрацца да Ашмян, Смаргоні, Вілейкі, Мядзеля, Нарачы, Полацка і Наваполацка.

Кошт поўнага білета — 65 руб. Паездка з Гродна да Мядзеля абыдзецца ў 45 руб., да Нарачы — 50 руб.

У Гродзенскай вобласці ёсць яшчэ адзін працяглы маршрут

Яшчэ адзін прамы маршрут з’явіўся на ўсходзе Гродзенскай вобласці ў лістападзе. Ён напрамую звязаў Астравец і Слонім, таксама маршруткі спыняюцца ў Дзятлаве, Навагрудку, Іўі, Гальшанах і Ашмянах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025