Гродзенец Юрый робіць дошкі для сервіроўкі і дэкаруе іх сухацветамі і эпаксіднай смалой. Свае незвычайныя вырабы мужчына паказвае ў TikTok. Hrodna.life даведаўся, дзе можна набыць вырабы Юрыя і ў колькі яны абыдуцца.
Юрый працуе з рознымі відамі драўніны: клёнам, ясенем, дубам і чарэшняй. Спачатку мужчына апрацоўвае дрэва і выпілоўвае прыдатную форму. Далей Юрый раскладвае сухацветы ў вызначаным парадку, каб атрымаўся прыродны малюнак, а затым — залівае іх эпаксіднай смалой.
Акрамя дошак гродзенец робіць кашпо, менажніцы і нават арома-свечкі ў абрыкосе.




Кошты на вырабы гродзенца вар'іруюцца ў залежнасці ад памеру і складанасці працы. Напрыклад, невялікае кашпо абыдзецца ў 28 руб., свечка каштуе 22 руб., а дошка з эпаксіднай смалой — 80 руб.
Сваю прадукцыю мужчына рэалізуе ў ГЦ Карона на Горкага, 91. Таксама замовіць вырабы Юрыя можна анлайн.
Чытайце таксама: Беларуска робіць яблычны сыр — вось як ён выглядае